Знайсці
05.08.2020 / 16:151РусŁacБел

У Мінску назіральніка пакаралі 10 суткамі арышту

Назіральніка ад ініцыятывы «Сумленныя людзі» Івана Дубовіка, затрыманага 4 жніўня на ўчастку для галасавання №52 у Кастрычніцкім раёне Мінска, суд пакараў 10 суткамі адміністрацыйнага арышту. Пра гэта spring96.org паведаміла яго маці.

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска абвінаваціў яго па арт. 23.4 КаАП у тым, што ён нібыта аказваў супраціўленне супрацоўнікам міліцыі на ўчастку для галасавання. Участковая камісія выклікала на яго міліцыю за тое, што ён ім уручаў лісты «За сумленныя выбары». На ўчастак для разбіральніцтва прыехалі адразу чатыры супрацоўнікі міліцыі.

«Вельмі шмат было грубых памылак у працэсе», — распавяла маці Івана.

Яго адразу адправілі адбываць пакаранне. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930