Знайсці
05.08.2020 / 14:0517РусŁacБел

Чэрачань гатовы ўзначаліць Мінскі маторны завод

Падчас звароту да парламента і народа Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў сваіх апанентаў, што яны нідзе не працуюць, а лепш бы ўзялі стратныя заводы:

«Калі нашы кандыдаты ці вечныя эксперты-эканамісты (нідзе не працавалі, акрамя інтэрнэт-форумаў і телеграм-каналаў) ведаюць рэцэпт, як без сацыяльных выбухаў, па-асабліваму рэфармаваць асобныя дзяржпрадпрыемствы, я гатовы іх не толькі выслухаць.

Больш за тое, абяцаю любому даць магчымасць паказаць сябе на практыцы. Прадпрыемстваў звышдастаткова моцных, добрых, напрыклад, БАТЭ, «Магілёўхімвалакно», «Белшына», «Камволь», любыя — выбірайце, ідзіце, пакажыце сябе, як вы ўмееце гэта рабіць. Я ўжо гады тры таму назад некалькім прапанаваў. Да гэтага часу не прыйшлі».

На словы Лукашэнкі адрэагаваў адзін з кандыдатаў на выбарах. Кіраўнік партыі «Грамада» Сяргей Чэрачань заявіў, што гатовы ўзначаліць «Мінскі маторны завод».

«Мы гатовыя правесці комплексны аўдыт (дыягностыку) на «Мінскім маторным заводзе» і даць падрабязнае заключэнне аб дзейнасці прадпрыемства з указаннем праблемных зон. На падставе вынікаў аўдыту намі будуць прапанаваныя рэкамендацыі па плане мерапрыемстваў і канкрэтных дзеянняў для выхаду прадпрыемства з крызісу і павышэння яго эфектыўнасці», — гаворыцца ў заяве Чэрачаня.

У заяве гаворыцца, што Чэрачань прымае прапанову незалежна ад вынікаў выбараў.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера