Знайсці
20.08.2020 / 13:103РусŁacБел

Гэтую тэхналагічную дзіцячую мэблю вы можаце набыць да школы — і яна праслужыць да 15 гадоў ФОТЫ

Новы школьны сезон ужо не за гарамі. Вучоба даецца лягчэй, калі працоўнае месца дома ў дзіцяці аформлена правільна. Разам з крамай «Мэбля, якая расце» («Растущая мебель») паказваем самы папулярны камплект для дзяцей, які праслужыць да 15 гадоў. Яго сапраўды хопіць на ўвесь перыяд школы.

Не мае значэння, 6 гадоў вашаму дзіцяці ці 16, бо гэтую мэблю можна рэгуляваць пад патрэбы і працягваць вучыцца з камфортам.

«Калі вы бачыце, што дзіця, седзячы за сталом, нахіляецца, выкручваецца, шукае зручнае становішча, значыць, яго працоўнае месца адрэгулявана няправільна. Пры правільных параметрах у дзіцяці проста знікне патрэба ў падшукванні патрэбнай паставы», — распавядае кіраўнік крамы Дзяніс Вяршок.

На прыкладзе камплекта, які складаецца з крэсла Comf-Pro Conan, парты Smart E 502 і лямпы Rifforma TL11S, мы пакажам, як жа знайсці гэтую зручную для вучобы паставу.

Наладжваем крэсла

Спачатку лепш наладзіць крэсла, а ўжо пасля — парту. Усе дзеці розныя: у кагосьці ногі даўжэйшыя, у кагосьці — тулава, хтосьці вышэйшы, хтосьці ніжэйшы. У «Мэблі, якая расце» ўсе крэслы рэгулююцца па трох параметрах: вышыня сядзення, вышыня спінкі і абавязкова глыбіня сядзення. 

Парты «Мэблі, якая расце» дазваляюць працаваць стоячы.

У правільным сядзячым становішчы тулава ўтварае два прамыя вуглы: паміж сцягном і корпусам, а таксама паміж сцягном і галёнкай. Пры гэтым край сядзення знаходзіцца на ўзроўні падкаленнай упадзіны, а ногі дзіцяці цвёрда стаяць на падлозе. 

Трэба сачыць, каб край падушкі сядзення не ціснуў на ікру нагі: паміж краем сядзення і галёнкай павінны свабодна праходзіць 2-3 пальцы.

Крэсла не проста так важыць больш за 15 кілаграм. У асноўным, каб дзіця не змагло з яго ўпасці. Пры гэтым, калі дзіця вельмі актыўнае, у крэсла ёсць функцыя блакіроўкі колаў: на кожным коле ёсць фіксатар.

Ёсць у крэсла Comf-Pro Conan і фіксатар, які рэгулюе глыбіню сядзення.

Наладжваем парту

Пасля таго, як наладзілі крэсла, можна наладжваць парту Smart E 502. Калі калені дзіцяці знаходзяцца ў вольным становішчы і не дакранаюцца да стальніцы, а локці спакойна ляжаць на паверхні, то парта наладжана правільна.

Адрэгуляваць усе параметры дзіця можа самастойна. Збоку знаходзіцца спецыяльная здымная ручка, якую трэба ўсяго толькі пакруціць, каб падняць ці апусціць парту да патрэбнага ўзроўню.

Паверхня парты Smart E 502 не толькі рэгулюецца па росце дзіцяці, але яшчэ і нахіляецца: так дзіцяці лягчэй маляваць і пісаць, а адлегласць ад вачэй да паверхні не занадта далёкая (калі дзіця чытае, то правільны нахіл складае да 30 градусаў, калі піша ці малюе — да 15 градусаў). На краі парты — спецыяльны бар'ер, каб лісты і кніжкі не саслізгвалі.

З левага боку парты Smart E 502 ёсць спецыяльная дадатковая стальніца, на якую можна пакласці ўсе неабходныя дзіцяці рэчы. Канцылярскія прыналежнасці можна скласці ў скрыню, якая высоўваецца з-пад стала.

Сама парта таксама на колах. Галоўны плюс гэтага — лёгкасць ва ўборцы пакоя.

Стол для дзіцяці абсалютна бяспечны: ён зроблены з ДСП і пакрыты меламінам. У парты няма вострых вуглоў і вінтоў.

Зазор паміж стальніцай і апорнай часткай зроблены таксама не проста так — гэта для таго, каб пры рэгуляванні нахілу стальніцы дзіця не прыціснула сабе пальцы.

Рэгулюем святло

Святлодыёдная лямпа Rifforma TL11S мацуецца на заціску, які зафіксаваны на краі стала. Гэта не дазваляе дзіцяці выпадкова скінуць лямпу. Прапануюцца тры варыянты асветленасці: цёплая, халодная і стандартная. Рэгулюецца і яркасць святла, таму лямпу спакойна можна выкарыстоўваць як начнік. Лямпа TL11S гнуткая і рухомая, таму можа асвятліць любую частку парты.

У краме адзначаюць, што класічны дызайн камплекта вельмі зручны: лепш абраць спакойныя шэра-белыя колеры і разбавіць іх любым яркім аксесуарам накшталт падстаўкі для кніг, гадзінніка або проста дадатковай накладкай на паверхню стала.

Доўгая служба камплекта цалкам апраўдвае яго кошт.

Лямпа Rifforma TL11S пакупнікам абыдзецца ў 112 рублёў, крэсла Comf-Pro Conan — у 481 рубель, а парта Smart E502 — у 681 рубель.

Любы прадмет з камплекта ў краме можна замяніць на нешта падобнае. Напрыклад, дакладна такая ж парта Smart E501, толькі без дадатковай стальніцы злева, абыдзецца ў 584 рублі.

Гэты камплект мэблі — адзін з найбольш папулярных, але ў «Мэблі, якая расце» вы знойдзеце шмат іншых варыянтаў парт і крэслаў: і даражэйшых, і таннейшых, на любы кашалёк, густ і патрэбы.

Набыць камплект «Мэблі, якая расце» можна праз сайт ergosmart.by альбо ў фірмовых крамах у Мінску: 

  • крама «Мэбля, якая расце» («Растущая мебель») у Мінску на Пятра Мсціслаўца, 20 («Маяк Мінска», метро «Усход», за ГЦ «Дана Мол»): +375 44 778 38 08 (A1), +375 29 778 38 08 (МТС),
  • крама «Мэбля, якая расце» ў Мінску на Прытыцкага, 29 (ГЦ «Цівалі», 3 паверх): +375 44 744 60 13, (A1) +375 33 690 60 13 (МТС).

Азнаёміцца з іншай прадукцыяй, атрымаць кансультацыю, паглядзець відэа і пакінуць сваю замову можна праз афіцыйную старонку ў інстаграме @ergosmart.by і афіцыйны ютуб-канал. Для падпісантаў — бонусы.

Набыць любы тавар з сайта ergosmart.by можна ў растэрміноўку.

Ксенія Вядзмедзь, фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930