Знайсці
05.08.2020 / 11:2532РусŁacБел

Перапісаны пратакол з выбараў-2010 — у Саннікава было 119 галасоў, засталося 19 ФОТАФАКТ

Даследчык Андрэй Елісееў, працуючы з дадзенымі архіва Маладзечна, знайшоў унікальнае сведчанне фальсіфікацыі. Пасля выбараў-2010 засталіся два варыянты пратакола па адным участку. Даследаванне цалкам тут.

БылоСталаРозніца
1Лукашэнка12231373+150
2Саннікаў11919-100
3Някляеў7222-50
4Раманчук6111-50
5Рымашэўскі4444
6Статкевіч2929
7Цярэшчанка2424
8Міхалевіч1919
9Кастусёў1414
10Ус77

Якая розніца паміж дакументамі? У Раманчука і Някляева аднялі па 50 галасоў, у Саннікава — адразу 100 галасоў.

У выніку Саннікаў з’ехаў з другога месца на шостае-сёмае. Раманчук яшчэ ніжэй, на перадапошняе.

Галасоў супраць усіх зрабілі на 70 менш, а несапраўдных бюлетэняў — на 20 больш.

У выніку «вызваленыя» 150 галасоў дапісалі Лукашэнку.

У агульную ведамасць былі ўнесеныя лічбы з выпраўленага пратакола.

Елісееў адзначае, што чарнавы варыянт пратакола выкананы іншым почыркам і змяшчае подпісы членаў камісіі, не зусім падобныя на подпісы фінальнага пратакола.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930