Знайсці
04.08.2020 / 15:3621РусŁacБел

Паглядзіце, якую незвычайную кабінку для галасавання паставілі ў Магілёве ФОТА

Гаворка ідзе пра ўчастак для галасавання №8 Ленінскага раёна Магілёва. Ён знаходзіцца ў фае спарткомплексу «Алімпіец». Каля 12:00, калі прыехаў журналіст TUT.BY, кабінкі для галасавання сапраўды выглядалі як металічны каркас з трыма свяцільнямі і паліцамі-столікамі з ручкамі на іх.

На пытанне аб тым, чаму кабінкі для галасавання выглядаюць менавіта так, старшыня выбарчай камісіі ўчастка №8 Алена Міхневіч адказала, што была рэкамендацыя: максімальна выключыць магчымасць кантакту людзей з паверхнямі, праз якія можа перадавацца каранавірусная інфекцыя.

— Бачыце, у нас тут скразняк — пастаяннае праветрыванне. І дэзсродкі ёсць, каб можна было апрацаваць рукі, апрацоўваць паверхні.

— А шарыкавыя асадкі, якія ўсе будуць браць, каб паставіць адзнаку ў бюлетэні, таксама будзеце апрацоўваць антысептыкам пасля кожнага чалавека?

— Ну, не пасля кожнага, але будзем. Будзем рэкамендаваць людзям карыстацца сваімі ручкамі.

— Зразумела, што цяпер людзей галасаваць прыходзіць мала, але калі пойдзе вялікі паток выбаршчыкаў — 9 жніўня, напрыклад, — людзі могуць падглядзець адно ў аднаго, хто за каго галасуе, бо «кабінкі» нішто не падзяляе.

— І… што з гэтага? — неяк няўпэўнена спытала старшыня камісіі.

— Вам не здаецца, што гэта будзе парушэннем? Бо ёсць права кожнага на таемнае галасаванне.

— Вы ведаеце, мы, напэўна, падумаем пра гэта, — задумалася Алена Міхневіч. — Мы цяпер вось глядзім па рэакцыі людзей, і некаторыя ўжо абураліся. Мне і самой здаецца, што нешта не тое.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930