Знайсці
04.08.2020 / 11:2051РусŁacБел

Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з пасланнем да парламента і народа

Ад 12-й гадзіны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звяртаецца з пасланнем да парламента і народа. БТ вядзе трансляцыю з Палаца Рэспублікі. Яе можна глядзець анлайн на сайце Tvr.by або ў Ютубе.

Першае, што кінулася ў вочы — БТ, калі Лукашэнка ішоў на сцэну, спачатку паказвала яго здалёк, а потым адвяло камеру на залу.

Акрамя таго, гледачы звярнулі ўвагу на тое, што Аляксандр Лукашэнка часта выціраў пот з твару.

Змястоўна пасланне Аляксандра Лукашэнкі не адрознівалася ад пасланняў папярэдніх гадоў.

Перад выступам Аляксандра Лукашэнкі ў навінах БТ далі слова розным дэпутатам, якія расказалі, чаго яны чакаюць ад наступных пяці гадоў — яны гаварылі пра рост заробкаў, дасягненне станоўчага замежнагандлёвага сальда, разняволенне творчай і эканамічнай ініцыятывы і наданне людзям магчымасці ўдзельнічаць у прыняцці дзяржаўных рашэнняў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930