У Мінску фортачнікі здзейснілі крадзёж на вачах участковага
Здарэнне адбылося ў мінскай Лошыцы позна ўвечары, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Мужчыны, знаходзячыся нападпітку, праз балкон лезлі ў кватэру на першым паверсе ў адным з дамоў на вул. Прушынскіх.
Аднак адбылося гэта на вачах участковага, які вяртаўся з працы дадому.
Напярэдадні ў Лошыцы ўжо быў аналагічны крадзеж. І гэтыя мужчыны па прыкметах вельмі былі падобныя да меркаваных зламыснікаў. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку, што прыехалі па паведамленні ўчастковага, затрымалі злодзеяў з доказамі злачынства.
Устаноўлены і іншыя эпізоды іх злачыннай дзейнасці.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
МАЗ пахваліўся рэкорднай выручкай за квартал
 1
У Крыме загінуў Z-блогер «Міша з Канады»
 4
Пад Мінскам пасадзілі лес у памяць Уладзіміра Макея
 1
Андрэй Дзмітрыеў: Пакуль не веру, што я на волі
 3
Лукашэнка на суботніку саджае дрэвы
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера