Знайсці
03.08.2020 / 11:2539РусŁacБел

Марзалюк расказаў, пра што будзе пасланне Лукашэнкі

Фота Надзеі Бужан

Стрыжнявой тэмай Паслання 4 жніўня Лукашэнкі беларускаму народу і парламенту стане ўмацаванне суверэнітэту Беларусі. Такое меркаванне журналістам выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, піша БЕЛТА.

Ігар Марзалюк лічыць, што самай важнай тэмай паслання будзе ўмацаванне суверэнітэту і нацыянальнай незалежнасці. «На гэтых выбарах вырашаецца, як гэта ні пафасна гучыць, ці будзе Беларусь незалежнай, суверэннай, самадастатковай краінай, — адзначыў парламентарый. — Гэтыя выбары праходзяць пад беспрэцэдэнтным знешнім ціскам».

«Аляксандр Лукашэнка ёміста дасць зразумець, што краіна не прадаецца ні за якія пернікі, скажа пра тое, як мы будзем развівацца, як будзем умацоўваць суверэнітэт і незалежнасць», — дадаў дэпутат.

Яшчэ адной тэмай паслання, як чакае Ігар Марзалюк, стане развіццё Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, АДКБ. «Гэта вельмі важны момант. Беларусь заўсёды была верным саюзнікам і заўсёды выконвала ўзятыя на сябе абавязацельствы», — падкрэсліў парламентарый.

«Нашы прэтэнзіі зводзяцца да адной — роўнасць умоў, канкурэнцыі, выкананне ўзятых на сябе абавязацельстваў нашымі партнёрамі», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930