У праграме Салаўёва абмяркоўвалі Беларусь і баевікоў «Вагнера», але на «РТР Беларусь» гэту частку выразалі
У чарговай праграме «Нядзельны вечар з Уладзімірам Салаўёвым» на тэлеканале «Расія 1» больш за гадзіну эфіру вядучы і яго эксперты абмяркоўвалі сітуацыю з беларускімі выбарамі і баевікамі «Вагнера». Адметна, што гэту частку праграмы вырашылі не паказваць на «РТР Беларусь». Для беларускай аўдыторыі выпуск пачаўся адразу з наступнай часткі, прысвечанай Украіне.
Якія тэзісы агучваліся ў праграме Салаўёва? Эксперты ў ёй звычайна прытрымліваюцца падобнага меркавання.
- Расія з павагай ставіцца да Беларусі.
- Расія ніколі не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Беларусі.
- Беларускае грамадства ненавідзіць бела-чырвона-белыя сцягі, пад якімі выступае Святлана Ціханоўская.
- На Магілёўшчыне і Віцебшчыне разгорнутыя трэніровачныя лагеры баевікоў БНФ.
- Лукашэнка схлусіў пра баевікоў «Вагнера» — маўляў, яны ж насамрэч ніякія не расійскія ваеннаслужачыя.
- Незразумела, навошта беларускія ўлады апублічылі гісторыю, маглі б высветліць на ўзроўні спецслужб.
- Тым, што Лукашэнка абмяркоўвае магчымасць перадачы баевікоў Украіне, ён разрывае адносіны з Расіяй.
- Калі затрыманне баевікоў — гэта ініцыятыва Лукашэнкі, то яна самазабойчая.
- Беларусь узаконьвае спіс «Міратворца».
Расійскія тэлеперсанажы абураныя і дзеяннямі Аляксандра Лукашэнкі, і асобай Святланы Ціханоўскай.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 30
Полк Каліноўскага: «Мікола» пакуль не звольнены, а нашы байцы не могуць балатавацца ў Каардынацыйную раду
 19
«Яна ў штанах выйдзе, рубане». Лукашэнка прапанаваў у прэзідэнты нечаканую кандыдатуру
 12
Кіроўца суткі прастаяў на польска-беларускай мяжы, а пасля яго не пусцілі ў краіну з-за незвычайнага грузу
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера