Знайсці
03.08.2020 / 10:4919РусŁacБел

Дзяржаўны тэлеканал паказаў чалавека, які перавозіў вагнераўцаў у Мінск

У затрыманых у Беларусі расіян узніклі цяжкасці пры перасячэнні мяжы. Пра гэта ў эфіры беларускага канала СТБ заявіў Генадзь Кумпан, які перавозіў іх у Мінск, піша РБК.

Па словах мужчыны, у сярэдзіне ліпеня яму паступіла замова ад расійскага боку на перавозку групы з 33 чалавек з Масквы ў аэрапорт Мінска. Кумпан адзначыў, што з-за пандэміі праца выконваецца ў два этапы:

да мяжы людзей давозіць расійскі контрагент, далей іх забірае беларускі перавозчык і адвозіць у пункт прызначэння.

«А 19-й, па дамоўленасці, 24 ліпеня я прыехаў забраць гэтую групу, але групу не прапусціў расійскі бок», — заявіў ён. Мужчына сцвярджае, што пытанні ў памежнікаў выклікалі дакументы, якія не давалі падставы для перасячэння мяжы. Па словах Кумпана, пытанне вырашалася практычна да апоўначы, «затым, як аказалася, нехта патэлефанаваў, і іх прапусцілі».

Пасля гэтага расіяне пераселі ў транспарт беларускага перавозчыка і паехалі ў аэрапорт. Як распавёў Кумпан, за гадзіну да прыбыцця пункт прызначэння змяніўся. «Трэба было ехаць у гасцініцу IBB», — заявіў ён.

У сюжэце тэлеканала таксама паказалі намесніцу начальніка аддзела па абслугоўванні пасажыраў службы сэрвісу авіякампаній аэрапорта Мінска Святлану Самсікевіч. Паводле яе слоў, на рэйс у Стамбул на 25 ліпеня былі зарэгістраваныя 130 чалавек (менавіта ў гэты дзень расіяне збіраліся выляцець у Турцыю, распавядаў раней пасол Расіі ў Мінску Дзмітрый Мезенцаў), аднак 33 пасажыры не з'явіліся на борт самалёта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930