Знайсці
03.08.2020 / 08:363РусŁacБел

У Еўропе могуць з'явіцца дагістарычныя дрэвы-гіганты

Міжнародная група навукоўцаў эксперыментальна праверыла магчымасць аднаго з самых старажытных дрэў планеты — секвоі — прыстасавацца да кліматычных умоў сучаснай Заходняй Еўропы. Як растлумачылі даследчыкі, выбар аб'екта тлумачыцца яго ўнікальнымі ўласцівасцямі: дрэва хутка расце, яго драўніна не гніе, а кара практычна не гарыць. Справаздача аб эксперыменце апублікаваная ў прэстыжным міжнародным часопісе Springer Nature.

Па словах аўтараў працы, з-за сваіх унікальных уласцівасцяў секвоя з'яўляецца вельмі перспектыўнай для лясной прамысловасці, але яе цеплалюбівасць да цяперашняга часу перашкаджала пашырэнню плантацый секвоі за межамі яе арэала натуральнага вырастання — Ціхаакіянскага ўзбярэжжа ЗША.

Каб праверыць магчымасць адаптацыі секвоі да больш суровых умоў пражывання, чым Каліфорнія, навукоўцы правялі эксперымент па яе вырошчванні ў лабараторных кліматычных камерах, якія імітуюць тэмпературу, асветленасць і вільготнасць у зімовы час у некаторых раёнах Германіі.

На думку навукоўцаў з-за глабальнага пацяплення ўсё больш раёнаў у Еўропе могуць стаць прыдатнымі для вырошчвання секвоі, асабліва калі атрымаецца адабраць марозаўстойлівыя клоны. 

Секвоі — гэта жывыя выкапні, якія займалі велічэзную тэрыторыю яшчэ за дзясяткі мільёнаў гадоў да дыназаўраў. Гэта адны з самых буйных, высокіх і доўгажывучых арганізмаў на нашай планеце — пры вышыні больш за сто метраў яны могуць важыць больш за тысячу тон, а самым старым жывым секвоям больш за дзве тысячы гадоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930