Знайсці
03.08.2020 / 07:5615РусŁacБел

Патрыярх Кірыл заклікаў не верыць чуткам пра яго багацце

Патрыярх Маскоўскі Кірыл заклікаў паству не верыць чуткам пра яго, піша interfax.ru.

«Калі вы чытаеце самыя жудасныя рэчы пра патрыярха, пра архірэяў, пра святароў, памятайце, што там нават кроплі праўды звычайна не бывае, але ўсё гэта накіравана на тое, каб тых, хто праўду Божую абвяшчае, скампраметаваць так, каб народ перастаў іх слухаць і давяраць. Ну што ты нам кажаш, ты паглядзі, што пра цябе пішуць!» — сказаў ён у храме прарока Іллі ў Маскве.

Патрыярх адзначыў, што «гэтай спакусе падвяргаюцца не толькі міране», і распавёў, як аднойчы адзін архірэй папрасіў яго аб фінансавай дапамозе з асабістых сродкаў, спаслаўшыся на тое, што маёмасць патрыярха нібыта складае 6 млрд даляраў. «Гэтае трызненне дасягнула свядомасці архірэя, і ён у яго паверыў», — панаракаў кіраўнік РПЦ.

«Усё тое, што кажуць і пішуць, гэта часцей для таго, каб мы перасталі гаварыць Божую праўду, — лічыць ён. — Як толькі будзем гаварыць тое, што прыемна чуць моцным свету гэтага, ніякай крытыкі ў адрас Царквы не будзе, усё імгненна знікне, на руках будуць насіць».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера