Знайсці
02.08.2020 / 21:1011РусŁacБел

Анатоль Ярмоленка-малодшы ажаніўся з Наталляй Садоўскай, якая ўзначальвае Асацыяцыю рэстаратараў замест Пракоп'ева

У суботу, 1 жніўня ажаніўся ўнук народнага артыста Анатоля Іванавіча Ярмоленкі — Анатоль. Выбранніцай Анатоля-малодшага стала Наталля Садоўская, якая цяпер узначальвае Асацыяцыю рэстаратараў замест Вадзіма Пракоп'ева, піша kp.by.

Мерапрыемства праходзіла ў «Гранд кафэ», а скончылася ў караоке «Анёлы». На вяселлі быў знакаміты дзядуля Анатоль Ярмоленка. А вось мама Алеся, якая цяпер жыве на Кіпры, прыехаць не змагла праз адсутнасць авіязносін паміж нашымі краінамі падчас каранавіруса.

Нявеста старэйшая за 20-гадовага жаніха, Наталлі 32 гады, і да гэтага яна была замужам за бізнэсменам Паўлам Гамзовічам. Яна ўжо мае 6-гадовую дачку.

Анатоля Ярмоленку-малодшага гледачы больш ведаюць пад сцэнічным імем DJ Анатоль. Ён працягвае творчую дынастыю Ярмоленкаў. Скончыў каледж мастацтваў у Мінску, у яго была магчымасць вучыцца ў Венскай кансерваторыі (сям'я некаторы час жыла ў Аўстрыі), але хлопец вырашыў вярнуцца на радзіму.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930