Знайсці
02.08.2020 / 16:4414РусŁacБел

Пасланне Лукашэнкі перанесенае, але Эйсмант даказвае, што не

Пасланне Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу не пераносілася і адбудзецца, як і запланавана, 4 жніўня. Пра гэта БелТА заявіла прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант. Нагадаем, раней паведамлялася, што пасланне адбудзецца 3 жніўня.

«Ніякіх пераносаў няма. Як і планавалася, 3 жнiўня абедзве палаты парламента адкрыюць свае сесіі. Дэпутаты і сенатары вырашаць працэсуальныя пытанні, разгледзяць бягучыя пытанні парадку дня. Увогуле тое, што і першапачаткова планавалася, наколькі мне вядома, абмеркаваць. А на наступны дзень, 4 жніўня, як і запланавана, з пасланнем да народа і Нацыянальнага сходу звернецца кіраўнік дзяржавы», — заявіла Наталля Эйсмант.

Характэрна, што раней пра тое, што пасланне адбудзецца 3 жніўня, паведамлялі нават дзяржаўныя СМІ. Вось так выглядае праграма перадач на 3 жніўня БТ, якім кіруе муж Наталлі Эйсмант — Іван Эйсмант.

Нагадаем, што падчас выступу ў в/ч 3214 27 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што перанёс каранавірус бессімптомна.

Неўзабаве пасля выступу ў в/ч 3214 Аляксандр Лукашэнка на тры дні знік з экранаў, што падчас выбарчай кампаніі экстраардынарна.

1 жніўня ён з'явіўся на экранах, але яго голас гучаў незвычайна.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930