Знайсці
02.08.2020 / 14:201РусŁacБел

Мітынг Ціханоўскай у Брэсце прайшоў пры масавым удзеле былых дэсантнікаў ФОТЫ, ВІДЭА, АНЛАЙН

Больш за 18 тысяч чалавек налічылі праваабаронцы на мітынгу Святланы Ціханоўскай у Брэсце. Нічога падобнага горад над Бугам ніколі раней не бачыў.

Сачыце ў нашым анлайне з месца падзей, як адбывалася мерапрыемства.

__________________________________

16:23 »Толькі разам мы зможам пабудаваць краіну для жыцця», — завяршае мітынг Ціханоўская.

16:20 Оперная зорка Маргарыта Ляўчук праспявала «Авэ Марыя».

16:10 Мітынг заканчваецца ўжо традыцыйна пад песню «Муры».

15:57 Вераніка Цапкала згадала заўтрашні зварот Лукашэнкі да парламента. Пры згадванні прозвішча кіраўніка дзяржавы людзі пачалі незадаволена гудзець.

15:53

15:45

15:42 Людзі стаміліся ад чакання, пацягнуліся да выхада многія. Пасля Ціханоўскай пачала выступаць Калеснікава.

15:39 Ціханоўская заяўляе, што спазнілася па незалежных ад яе прычынах.

15:38 Ціханоўская павіншавала дэсантнікаў з іх святам.

15:33 Ціханоўская пачала сваю прамову з важнай тэмы для берасцейцаў — акумулятарнага завода. Згадала пра ўплыў брэсцкіх блогераў Пятрухіна і Кабанава на яе.

15:28 Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала з'явіліся на сцэне.

15:27 У Брэсце сёння спякотнае надвор'е, многім людзям становіцца млосна.

15:19

Адной з машын картэжу Ціханоўскай парэзалі колы.

15:10

14:53

14:47 Пляцоўка непасрэдна перад сцэнай вельмі малая. Пакуль што немагчыма дакладна падлічыць колькасць людзей.

14:43 Па дарозе ў Брэст машыну Ціханоўскай спынялі некалькі раз для праверкі дакументаў.

14:31

14:25

14:24

14:14 Да пачатку мітынгу ўжо сабралася некалькі тысяч чалавек і людзі працягваюць падыходзіць.

14:13 Як і ў Баранавічах, у Брэсце шмат дэсантнікаў. І гэта нядзіўна, бо сёння дзень ПДВ.

14:06 А 14 гадзіне пачалася канцэртная праграма. Выступае гурт «Разбітае сэрца пацана».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера