Знайсці
02.08.2020 / 11:32

Ад Рэдакцыі: Адзін просты крок мог бы выключыць канфрантацыю і правакацыі

Да выбараў Беларусь падышла з зусім новым палітычным раскладам. А сітуацыя з арыштам вагнераўцаў паказвае, што маем і цалкам новы знешнепалітычны кантэкст.

Выбары ўжо не змогуць «прайсці па-старому». А нават калі нехта б абвесціў, што выбары прайшлі па-старому, краіна наўрад ці зможа функцыянаваць «па-старому» пасля іх.

Магчыма, Беларусь апынулася ў пераломным моманце сваёй гісторыі.

Павялічыць

Фота Надзеі Бужан.

Ёсць адзін просты крок, які можа засцерагчы краіну ад грамадскага канфлікту. Яго можна ажыццявіць імгненна і зрабіць нават у самы апошні момант.

Гэта экстраардынарнае рашэнне 1) аб дазволе кандыдатам у прэзідэнты паслаць ва ўсе ўчастковыя і тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі свайго прадстаўніка, 2) дазволе ўсім назіральнікам без абмежавання прысутнічаць на ўчастках і сачыць за падлікам галасоў, 3) абавязку ўчастковых выбарчых камісій прадастаўляць назіральнікам копію пратакола падліку галасоў, 4) адмене на дадзеных выбарах датэрміновага галасавання як такога, што можа паставіць пад сумнеў дакладнасць вынікаў выбараў — у сілу асаблівай сітуацыі.

Такое рашэнне можа быць рэалізавана цягам 24 гадзін.

Нават ажыццяўленне некаторых з чатырох пунктаў павысіла б давер да выбараў, а выкананне ўсіх чатырох пунктаў зняло б любыя пытанні да выніку выбараў як унутры Беларусі, так і за яе межамі і зрабіла любую канфрантацыю і правакацыі выключанай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30