Знайсці
01.08.2020 / 21:592РусŁacБел

У Слоніме Ціханоўскай падарылі шакаладку «Прэзідэнт» ФОТАРЭПАРТАЖ з сустрэчы

На сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай у Слоніме прыйшло 2000 чалавек. 

Бачная была непадробная народная любоў да Святланы. «З табою Бог!», «Мы цябе любім!» — крычалі людзі, калі Ціханоўская пачынала выступ. Калі яна расказала пра тое, што мусіла вывезці дзяцей з Беларусі, жанчына з двума дзецьмі ў натоўпе заплакала.

Таксама ў Слоніме ёй падаравалі вялікую шакаладку з надпісам «Прэзідэнт». Ціханоўская паабяцала, што, калі стане прэзідэнтам, прыедзе ў Слонім і з'есць яго разам з тым, хто падарыў.

У Слоніме людзі плачуць, слухаючы Ціханоўскую ФОТА, ВІДЭА

Таксама сёння Ціханоўская зладзіла сустрэчы з выбаршчыкамі ў Гродне і Ваўкавыску.

12 тысяч чалавек эйфарычна сустрэлі Ціханоўскую ў Гродне ВІДЭА, ФОТА

Паглядзіце, як эмацыйна і натхнёна вітаў Ціханоўскую Ваўкавыск ФОТАРЭПАРТАЖ

2 жніўня яе чакаюць Баранавічы (10.00 — Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя ВЛКСМ (Малады парк) па вул. Камсамольская) і Брэст (парк Воінаў-інтэрнацыяналістаў на вуліцы Маскоўскай а 14-й).

Фота Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930