Знайсці
01.08.2020 / 18:551РусŁacБел

У Слоніме людзі плакалі, слухаючы Ціханоўскую ФОТА, ВІДЭА

Як паведамляе карэспандэнт НН, у Слоніме пры ўваходзе на стадыён «Дынама», дзе адбываецца сустрэча са Святланай Ціханоўскай, перад яе пачаткам выстраілася чарга з людзей, даўжынёй у сто метраў. Міліцыя пры турнікетах працуе марудна.

Улады адвялі для сустрэчы напаўзакінуты стадыён «Дынама» ў прамзоне з гігантамі-камінамі, але там сабралася 2000 чалавек.

Бачная была непадробная народная любоў да Святланы Ціханоўскай. «З табою Бог!», «Мы цябе любім!» — крычалі людзі, калі Ціханоўская пачала выступ. Калі яна расказала пра тое, што мусіла вывезці дзяцей з Беларусі, жанчына з двума дзецьмі ў натоўпе заплакала.

Таксама ў кожным горадзе Ціханоўскай прысылаюць цыдулкі з асабістымі прызнаннямі. «Добра, што ёсць муж. А то ў кожным горадзе прыхільнікі, не ведала б дзе асесці», — аджартоўвалася Святлана.

У Слоніме ёй падаравалі вялікую шакаладку з надпісам «Прэзідэнт». Ціханоўская паабяцала, што, калі стане прэзідэнтам, прыедзе ў Слонім і з'есць яго разам з тым, хто падарыў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930