Даслаць навіну
Знайсці
01.08.2020 / 17:32 5

Расійскі пасол пра «вагнераўцаў»: Прэтэнзіі да іх бачацца неабгрунтаванымі і надуманымі, выклікаюць здзіўленне

Расія настойвае на больш хуткім вызваленні затрыманых у Беларусі расійскіх грамадзян, а таксама на цесным узаемадзеянні з беларускімі праваахоўнымі органамі і адвакатамі па справе. Пра гэта паведаміў у суботу журналістам амбасадар РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, піша tass.ru.

«Мы настойваем на найхутчэйшым вызваленні нашых грамадзян і шчыльным узаемадзеянні з праваахоўнымі органамі Беларусі і адвакатамі», — адзначыў кіраўнік расійскай дыпмісіі.

«Прэтэнзіі і дваякія трактоўкі прычын знаходжання нашых грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь бачацца неабгрунтаванымі і надуманымі, выклікаюць крайняе здзіўленне», — падкрэсліў Мезенцаў. «Фактаў, якія дазваляюць лічыць, што гэтыя людзі былі гатовыя да парушэння грамадскага парадку, няма. Пакуль беларускім бокам яны не прад'яўленыя», — сказаў дыпламат.

Ён праінфармаваў, што сустрэча консульскіх супрацоўнікаў з затрыманымі грамадзянамі працягвалася ад 22:00 пятніцы да 05:00 суботы. Мезенцаў заявіў, што прадстаўнікі амбасады «задалі ўсе пытанні, якія абавязаныя былі задаць». «Гэта пытанні адносна мэтаў прыезду ў Рэспубліку Беларусь, планаў далейшага перамяшчэння, умоў утрымання і тых дакументаў, якія былі прадстаўленыя кожнаму затрыманаму», — удакладніў расійскі пасол.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

1
партисаниваноф / адказаць
01.08.2020 / 21:47
Ага з яких гэта пор з нагоды затрымання супрацоуникау прыватнай кампании пуцин збирау саубезы? Ен пра кадравых ваенных што на данбасее " блукали" так не парыуся николи.....
3
Лiдкiн боршч / адказаць
01.08.2020 / 22:13
Няўжо вы лiчыце, што 33 расейца прыехалі звегнуць Лукашэнку? Расейскiм уладам Лукашэнка самы лепшы сябра, ён фактычна здаў Расеi краiну. Да Статкевіча з Цiханоўскiм iх цяжка прывязаць, хоць i спрабуюць, дык навошта яны тут?
0
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / адказаць
03.08.2020 / 10:15
Вот выдадут этих боевиков в Украину и всё будет - очень хорошо !  Украинцы - добрый и радушный народ - примут их  так как они того заслуживают ! 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31