Знайсці
01.08.2020 / 16:5011РусŁacБел

На пікетах Ціханоўскай у Брэсце і Баранавічах заспявае оперная зорка Маргарыта Ляўчук

Пра гэта Маргарыта Ляўчук паведаміла ў сваім фэйсбуку. Ёй будзе акампанаваць піяніст-віртуоз Канстанцін Гарачы.

Маргарыта Ляўчук, фота з Фэйсбука

«Заўтра 2 жніўня я разам з Konstantin Goryachy буду спяваць на пікетах Святланы Ціханоўскай у маім родным Брэсце і Баранавічах.

Я буду шчаслівая бачыць там усіх добрых беларусаў, усіх, хто любіць нашу краіну, усіх людзей з вялікай літары.

Вельмі хочацца, каб вы, мае дарагія, змаглі адчуць сапраўдную любоў беларусаў да беларусаў, у акіяне якой я сама выкупалася на мітынгу Святланы ў Мінску», — напісала Маргарыта Ляўчук.

Сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай у Баранавічах пачнецца а 10.00 у Парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя ВЛКСМ (Малады парк) па вул. Камсамольская. У Брэсце — парк Воінаў-інтэрнацыяналістаў на вуліцы Маскоўскай а 14-й.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031