Даслаць навіну
Знайсці
01.08.2020 / 16:34 1

Беларусы змогуць ехаць ва Украіну без тэстаў і каранціну

Ад 1 жніўня ва Украіне пачала дзейнічаць новая класіфікацыя краін «зялёнай» і «чырвонай» зон, якая вызначае неабходнасць самаізаляцыі або здачы тэсту пасля вяртання з-за мяжы, таксама ўступілі ў сілу новыя правілы вяртання, піша https://www.eurointegration.com.ua.

З гэтага часу ў «чырвоны спіс» Украіна ўключае дзяржавы, дзе колькасць новых выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва за апошнія 14 дзён перавышае аналагічны паказнік ва Украіне. Або калі прырост колькасці інфікаваных у іх за апошнія 14 дзён перавышае аналагічны за мінулыя 14 дзён на 30%. Раней Украіна брала пад увагу колькасць актыўных хворых з каранавірусам на 100 тысяч насельніцтва.

Міністэрства аховы здароўя Украіны ў суботу раніцай апублікавала абноўлены спіс дзяржаў «зялёнай» і «чырвонай» зоны.

У краіны «зялёнай» зоны ўвайшлі Украіна, а таксама такія дзяржавы, як Швецыя, Партугалія, Харватыя, Беларусь, Вялікабрытанія, Турцыя, Славенія, Егіпет і Італія.

У «чырвоную зону» ўвайшлі Кітай, Венгрыя, Грузія, Германія, Чэхія, Балгарыя, Албанія, Чарнагорыя, Польшча, Францыя, Расія.

Па новых правілах ад 1 жніўня людзі, якія прыязджаюць з краіны «зялёнай зоны», без самаізаляцыі і без правядзення тэстаў праходзяць на тэрыторыю Украіны.

Усе, хто прыбыў ва Украіну з «чырвонай зоны» абавязаны або пайсці на 14 дзён у ізаляцыю, або на працягу сутак здаць ПЦР-тэст, або прыехаць на тэрыторыю Украіны ўжо з гатовымі вынікамі тэставання, зробленага не пазней чым за 48 гадзін да моманту перасячэння мяжы.

Замежнікі пры ўездзе павінны мець поліс медыцынскага страхавання.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

1
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / адказаць
03.08.2020 / 13:27
Спасибо -- Братьям Украинцам !  Теперь Минск  просто ОБЯЗАН - выдать задержанных боевиков в Киев !!  Это ещё сильнее укрепит Братские связи --между народами Беларуси и Украины ! 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31