Знайсці
01.08.2020 / 14:28РусŁacБел

ЦВК вызначыў, як будуць галасаваць хворыя з каранавірусам

Цэнтрвыбаркам вызначыў парадак галасавання грамадзян з COVID-19 на прэзідэнцкіх выбарах. Адпаведную пастанову ў ЦВК прынялі 31 ліпеня, паведамляе БелТА.

У адпаведнасці з дакументам, пры амбулаторным лячэнні выбаршчыкі не будуць галасаваць на ўчастках па месцы знаходжання або рэгістрацыі. «Тэрытарыяльныя амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя па месцы жыхарства або месцы знаходжання выбаршчыкаў з COVID-19 павінны праінфармаваць іх аб магчымасці прагаласаваць на ўчастках для галасавання, утвораных у бальнічных арганізацыях аховы здароўя, і спосабе арганізацыі галасавання на канкрэтным участку: шляхам дастаўкі выбаршчыка з COVID-19 на адпаведны ўчастак альбо выезду членаў участковай камісіі да месца пражывання выбаршчыка», — гаворыцца ў пастанове.

Акрамя таго, названыя арганізацыі аховы здароўя павінны будуць перадаць звесткі аб выбаршчыках з COVID-19, якія выказалі жаданне прагаласаваць на ўчастках для галасавання, утвораных у бальніцах, ва ўчастковыя камісіі.

Дастаўляць выбаршчыкаў з каранавірусам на ўчасткі ў шпіталях альбо арганізоўваць выезд членаў камісій для галасавання на дом павінны будуць арганізацыі аховы здароўя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930