Знайсці
31.07.2020 / 21:417РусŁacБел

Затрыманы паліттэхнолаг Шкляраў застаецца пад вартай. Выявілася, што ён мае амерыканскі дыппашпарт

Затрыманаму 29 ліпеня ў Гомелі паліттэхнолагу Віталю Шкляраву ў пятніцу абралі меру стрымання, ён застаецца пад вартай тэрмінам на два месяцы. Абвінавачванне яму не выстаўлена — на гэта ў следства ёсць дзесяць дзён. Пра гэта паведаміў Tut.by ягоны адвакат Антон Гашынскі.

Фота: Юрый Міхалевіч, Tut.by

Крымінальнай справы ў дачыненні да Шклярава няма — ён праходзіць падазраваным па справе ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага (ён абвінавачваецца па чатырох артыкулах, у тым ліку арт. 342 ч. 1 — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Першапачаткова Шклярава затрымалі на 72 гадзіны па арт. 108 КПК.

Адвакат Шклярава заявіў, што абскардзіць затрыманне падабароннага ў судзе.

— Сям'я Віталя вельмі перажывае і спадзяецца на тое, што гэтая памылка будзе выпраўленая ў найбліжэйшы час, — адзначыў Гашынскі.

Жонка Шклярава — грамадзянка ЗША, яна працуе ў пасольстве ў Кіеве. Па словах крыніцы, знаёмай з сітуацыяй, у Шклярава ў сувязі з гэтым ёсць амерыканскі дыппашпарт. Такім чынам, цяпер да высвятлення абставінаў і прычын яго затрымання падключаюцца і дыпламатычныя колы.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930