Даслаць навіну
Знайсці
31.07.2020 / 21:29 16

Вольскі запісаў новы шэдэўр. А TOR BAND — песню «Жыве», якая можа стаць гімнам года

Павялічыць

Кадр з кліпа TOR BAND «Жыве»

Новая песня Лявона Вольскага — гэта новы шэдэўр паэзіі. А вось TOR BAND, якіх многія запомнілі па хітах «Мы не народзец» і «Хто, калі не ты», ударылі магутным кліпам.

Лявон Вольскі. Іржавая дзяржава

Іржавая дзяржава
Сваю атруту п'е.
Ні жалем, ні пажарам
Не ўратаваць яе.

Карозія металу
Пажэрла мэханізм.
З усіх магчымых рухаў
Дасяжны толькі ўніз.

Рэфрэн:

Пад ветрам задрыжала
Іржавая дзяржава.
Ёй дыхае ў спіну
Сапраўдная краіна.

Жрацы іржавай секты
Па вушы ў хлусні.
Сабе не вераць самі,
Каго з іх ні вазьмі.

Яны чытаюць мантру:
«Нідзе няма іржы!»
Але усе ўсё бачаць —
Кажы ці не кажы.

Рэфрэн:

Пад ветрам задрыжала
Іржавая дзяржава.
Ёй дыхае у спіну
Сапраўдная краіна.

Іржавая дзяржава
Скрыгоча і трашчыць.
Палохае турмою,
Застрашвальна крычыць.

Шмат роспачы і болю,
Няспраўджаных надзей.
Але іржы ўсё болей,
І скон усё бліжэй.

Рэфрэн:

Пад ветрам задрыжала
Іржавая дзяржава.
Ёй дыхае ў спіну
Сапраўдная краіна.

TOR BAND. Жыве!

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

0
Марфа / адказаць
01.08.2020 / 16:18
Alena Le, Нешта Михалок зышоу у цемру. Ня хочацца верыць, што па идэйным меркаванням, мабыць нараджэнне дзицяци уплывае на творчасць  
0
Klirik M. / адказаць
07.08.2020 / 20:59
Выдатныя песні.
0
Klirik M. / адказаць
07.08.2020 / 21:04
Выдатныя песні!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31