Знайсці
31.07.2020 / 17:4310РусŁacБел

У Касцюковічах хлопец скраў грошы, а іх потым сцягнула варона ВІДЭА

Кур'ёзны выпадак адбыўся ў Касцюковічах. У аператыўна-дзяжурную службу мясцовага райаддзела звярнуўся 18-гадовы хлопец. Ён распавёў, што неабачліва пакінуў свой заплечнік на лавачцы каля крамы і на некалькі хвілін адлучыўся, а калі вярнуўся, заўважыў, што з заплечніка знікла вокладка ад пашпарту, у якой знаходзіліся 150 рублёў, паведамляе МУС.

Шпікам у раскрыцці гэтага злачынства дапамаглі запісы з камер відэаназірання. Злодзеем аказалася варона: падляцеўшы да лаўкі, птушка ўважліва вывучыла змесціва заплечніка, выцягнула вокладку ад пашпарту і паляцела.

Аднак, на гэтым кур'ёзы не скончыліся. Як высветлілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку, грошы, скрадзеныя варонай, у рукі пацярпелага патрапілі злачынным шляхам. Двума днямі раней ён выкраў 300 беларускіх і 6000 расійскіх рублёў у 52-гадовай грамадзянкі. Частку сумы паспеў патраціць, а астатнія ў дзюбе забрала варона.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера