Знайсці
31.07.2020 / 14:002РусŁacБел

Ціханоўская ў Смаргоні: Мілыя мае бабулькі, не бойцеся!

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская заявіла на мітынгу ў Смаргоні.

«Я ахвяравала спакойным сямейным жыццём не толькі дзеля сябе, але і дзеля вас усіх», — сказала яна.

Людзі ў адказ сталі крычаць: «Малайчына!»

Святлана Ціханоўская звярнулася да пажылых людзей, падзякаваўшы тым з іх, хто прыйшоў на мітынг.

«Мілыя мае бабулькі, не бойцеся. Не бойцеся за свае пенсіі. Гэтыя пенсіі плаціць вам не кіраўнік краіны, а плацім усе мы. Яны не зменшацца».

Яна заклікала распавядаць пра перамены сваім аднагодкам-суседзям, сябрам і блізкім.

Прадстаўнікоў праваахоўных органаў і сілавых структур яна назвала добрымі людзьмі, якія з'яўляюцца закладнікамі сістэмы, якія часта сутыкаюцца з хамствам і самадурствам кіраўніцтва.

Звярнулася яна да вайскоўцаў: «Я думаю, вы таксама стаміліся ад непавагі. У вашых структурах цёмна і брудна, пераходзьце на бок святла».

У адказ людзі скандавалі «Света! Света!»

Заходняе турнэ Ціханоўскай пачалося з эйфарычнага абедзеннага мітынгу ў Смаргоні ВІДЭА, ФОТЫ

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930