Знайсці
31.07.2020 / 13:079РусŁacБел

Пяскоў пракаментаваў мітынгі ў Беларусі

Фота Надзеі Бужан

Расія не ўмешвалася і не ўмешваецца ва ўнутраныя справы Беларусі, уключаючы выбарчую кампанію, спадзяецца, што выбары там пройдуць паспяхова, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ria.ru.

«Першае, мы па-ранейшаму не хочам ніяк умешвацца ў выбарчую кампанію Беларусі. Мы разлічваем на тое, што яна пройдзе паспяхова, будзе адпавядаць усім прынцыпам і нормам свабоднага волевыяўлення», — сказаў Пяскоў журналістам, адказваючы на пытанне, як у Крамлі глядзяць на мітынгі ў Беларусі, ці бачаць у гэтым магчымы ўплыў з іншых дзяржаў.

Шматтысячны агітацыйны пікет кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўскай прайшоў у Мінску 30 ліпеня. Ён сабраў да 70 тысяч чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера