Даслаць навіну
Знайсці
2
Жвір / адказаць
31.07.2020 / 13:58
Ужо сёньня адбудуцца дзьве цікавыя гульні. ДБр згуляе зь Віцебскам, і гульня Слуцка зь лідарам чэмпіяната Шахцёрам. Брэст, па страчаным балам, усё яшчэ ў гонцы за медалямі, але даволі разгублены, пасьля незаплянаванага перапынку, выкліканага кавідам. А вось Віцебск набраў хаду, а ягоныя лідары, Дыега і Вандэрсан, цяпер, падобна, на піку гульнявых кандыцыяў. Каманда таксама мае шанцы паўдзельнічаць у размеркаванні медалёў... Тут цалкам варта чакаць на гарачае відовішча. :) Шахцёр на ўзьлёце, Шахцёр узмацніўся легіянерам-таджыкам, Шахцёр злавіў кураж. Але Слуцк - каманда з амбіцыямі і ня мае піетэту перад лідарамі, гэта паказаў пачатак чэмпіяната. Гэтая гульня ня будзе разміначнай для Салігорска, варта чакаць, што матч будзе відовішчны...
0
Жвір / адказаць
01.08.2020 / 00:39
Брэст і Салігорск дамагліся ў сваіх гульнях перамогаў, аднак даліся яны ім вельмі складана. Шахцёру дапамог пеналь, пасьля якога гульня набыла іншую якасьць. Дынама ўвогуле ня мела гульнявой перавагі над супернікам, але патрафіла менавіта больш мацёрым... Другі дзень тура будзе яшчэ цікавейшы.
0
Жвір / адказаць
01.08.2020 / 22:57
Як і чакалася, другі дзень тура выдаўся выніковым і цікавым. Глядзеў, што праўда,толькі эпізодамі, нарэзкамі гульнявых момантаў, у запісу, бо ў мяне самога сёньня выдаўся дзень спартовых мерапрыемстваў на прыродзе, без інтэрнэта і TV. Прыемна зьдзівіў Януш, другі дубль у дзьвух гульнях запар. Няхай доўжыцца ягонае футбольнае бамбардзірскае даўгалецьце. Белшына, разграміўшы Смалявічы, канчаткова (на маю думку) вызначыла парачку клюбаў, якая выляціць у першую лігу. Уласна яны ж між сабою й гулялі... Ну, а Нёман пацьвердзіў сур'ёзнасць сваіх намераў паўдзельнічаць у барацьбе за п'едэстал. Менскае Дынама, падобна застанецца пад лідарамі. Як вядома, Чыж пакінуў па сабе выпаленую зямлю, і слаўнаму сталічнаму клюбу спатрэбіцца час на аднаўленьне сваіх кандыцыяў, на гэты сезон спадзяванняў, на жаль, мала... Чакаем на трэці дзень тура ! :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера