Знайсці
31.07.2020 / 13:023РусŁacБел

Футбол паралельна з выбарчымі мітынгамі. Цікавосткі 20 тура вышэйшай лігі

У Беларусі проста цяпер ідзе гарачая палітычная барацьба. Але гэта не нагода не сачыць за айчынным футболам, тым больш чэмпіянат не спыняецца. Нас чакаюць матчы 20 тура.

«Наша Ніва» і Букмекерская кантора Леон працягваюць сачыць за футбольным першынством.

Першы матч пасля каранціну выйшаў няўдачным для брэсцкага «Дынама». Чэмпіёны не паспелі пасля вымушанага прастою набраць належную форму і прайгралі, даўшы «Іслачы» магчымасць перарваць серыю з трох параз і персанальна Мікалаю Янушу пераадолець рысу ў 100 забітых мячоў у чэмпіянаце Беларусі і пайсці на другую сотню.

Соты гол Мікалая Януша. Фота: ФК «Іслач».

З астатніх матчаў варта адзначыць чарговы эпічны камбэк «Славіі» і разгромы ад лідараў. Мазырчукі прайгравалі «Руху» з лікам 1:3 яшчэ на 87-й хвіліне, але змаглі адгуляцца і вырваць нічыю, зноў паказаўшы свой характар.

БАТЭ пасля няўдалай серыі штампуе разгром за разгромам. Пасля «Руху» пад каток барысаўцаў трапіў «Мінск» — лік 6:0. За «жоўта-сінімі» імкнуцца не адставаць і салігорцы — «Шахцёр» абгуляў «Смалявічы» з лікам 4:0.

Дзёрзкі «Энергетык-БДУ» знаходзіцца ў глыбокім піке: тры паразы запар з агульным лікам 3:14 і больш ні слова пра медалі. Каманду пакінуў і трэнер Арцём Радзькоў, але дзе ён працягне кар'еру, невядома.

Вось усе вынікі матчаў мінулага тура:

  • «Рух» — «Славія» 3:3 (25, Грачыха; 49, Канцавы; 77, Нікіфарэнка — 69, Нарх; 87, Малькевіч; 90+5 Слюсар (п))
  • «Віцебск» — «Слуцк» 2:0 (19, 75; Дыега Сантас)
  • «Іслач» — «Дынама-Брэст» 2:0 (30, 53; Януш)
  • «Белшына» — «Нёман» 0:1 (29, Кадзімян)
  • «Дынама-Мінск» — «Гарадзея» 1:0 (52, Хвашчынскі) 
  • «Энергетык-БДУ» — «Тарпеда-БелАЗ» 1:4 (31, Гірс — 42, 48 (п) Прамудраў; 65, Афанасьеў; 81, Нікалаевіч) 
  • БАТЭ — «Мінск» 6:0 (5, 62, Скавыш; 45, Стасевіч; 60, Бага; 78, Драгун; 90+2, Яблонскі)
  • «Шахцёр» — «Смалявічы» 4:0 (9, Анціч; 61, 70, Яхшыбоеў; 69, Сзоке)

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Чым нас парадуе 20 тур?

«Слуцк» — «Шахцёр»

Тур адкрываецца матчам геаграфічных суседзяў, у якім «Шахцёр» будзе імкнуцца здабыць рэванш за паразу ў першым крузе. Тады дзёрзкі «Слуцк» нечакана выйграў у фаварыта, але праз 15 тураў усё на сваіх месцах.

Джасурбек Яхшыбоеў адзначыўся дублем у браму «Смалявічаў». Колькі ён заб'е «Слуцку»? Фота: ФК «Шахцёр».

«Шахцёр» змагаецца за чэмпіёнства і абганяе случчакоў ажно на 16 турнірных балаў. «Бела-сінія» ж у апошніх турах хутчэй змагаюцца з унутранымі праблемамі, чым з супернікамі.

Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра».

«Дынама-Брэст» — «Віцебск»

Нягледзячы на вызначанага, па версіі букмекераў, фаварыта, у гэтай гульні зусім не ўсё так адназначна. «Віцебск» у апошніх 12 турах прайграў усяго аднойчы, а месяц таму ўжо выйграваў у Брэсце ў «Руху».

Фота: ФК «Віцебск».

Не варта забываць і пра вышэй згаданыя праблемы з кандыцыямі ў «Дынама», якімі спакойна могуць скарыстацца віцебчукі.

Прагноз «НН»: «Віцебск» не прайграе.

«Смалявічы» — «Белшына»

  • 01.08, 16:30. Смалявічы, стадыён «Азёрны».

Матч аўтсайдараў чэмпіянату, ад гэтага і вельмі цікавы. Маладыя «Смалявічы» не вытрымалі іспыту «Шахцёрам», але «Белшына» — далёка не лідар.

Пра расклады распісваць сэнсу няма, зірніце ў табліцу — і ўсё зразумееце. Толькі што прадказаць пераможцу немагчыма.

Прагноз «НН»: тотал, большы за 2.5.

«Славія» — «Іслач»

«Ваўкі» перамогай над чэмпіёнам перарвалі трохматчавую серыю з паразаў. І ў адносна добрым настроі адпраўляюцца на выезд у Мазыр.

У «Славіі» ўсё больш-менш складна: каманда тры туры не прайграе, у апошнім гераічна ў меншасці вырвала нічыю. Ці атрымаецца не прайграць і «Іслачы», якая на паперы выглядае фаварытам гульні, але ў табліцы ўсяго на тры пункты апярэджвае мазырчукоў.

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.

«Нёман» — «Дынама-Мінск»

Матч з самай цікавай афішай у туры. Фенаменальны ў гэтым сезоне «Нёман», які не прапускае амаль два месяцы, прымае непрадказальнае мінскае «Дынама».

Мінчукі, дарэчы, можа, і не паказваюць яркай гульні, але ўжо чацвёртыя. І лідары табліцы не так далёка. Пасля «Нёмана» каманда Кучука гуляе са «Смалявічамі» і «Слуцкам», таму варта прадказаць з'яўленне новага прэтэндэнта на медалі ў гэтым сезоне.

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.

«Тарпеда-БелАЗ» — БАТЭ

Яшчэ адзін матч геаграфічных суседзяў у туры. Жодзінцы ніколі не выйгравалі ў БАТЭ ў матчах вышэйшай лігі. Ніводнага разу, пачынаючы з 2002 года. Тры перамогі над БАТЭ былі здабытыя толькі ў Барысаве.

У Юрыя Пунтуса ёсць шанец увайсці ў гісторыю, але, здаецца, не на гэты раз: БАТЭ сёння ў вельмі добрай форме.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Мінск» — «Рух»

«Рух» — адна з найбольш непрадказальных каманд чэмпіянату. Хіба можна было ў пачатку сезона прадказаць дзве перамогі над мінскім «Дынама» ці перамогу з лікам 8:1 над «Энергетыкам»?

«Мінск» жа, наадварот, апошнім часам становіцца ўсё больш і больш прадказальным і ад гэтага становіцца трывожна за каманду Разіна. Асабліва калі «Смалявічы» змогуць выйграць сваю гульню.

Прагноз «НН»: «Рух» не прайграе.

«Гарадзея» — «Энергетык-БДУ»

«Дзякуючы» сваім апошнім вынікам «студэнты» апускаюцца ўсё ніжэй і ніжэй у табліцы ў зоны высокай шчыльнасці, дзе кожная наступная параза можа адкінуць цябе яшчэ ніжэй.

«Гарадзеі», як і «Мінску», трэба тэрмінова выпраўляць сітуацыю, бо зона стыкавых матчаў усяго за адзін бал, а зона вылету не так і далёка таксама. Варта карыстацца праблемамі «студэнтаў».

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.

У сувязі з распаўсюдам каранавіруса мы не раім вам наведваць людныя мерапрыемствы, у тым ліку футбольныя матчы. Калі ўсё ж вырашыце пайсці на стадыён, прытрымлівайцеся мераў засцярогі.

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера