Знайсці
30.07.2020 / 22:275РусŁacБел

У Светлагорску на ЦКК адбыўся выбух — пацярпелі два чалавекі. Афіцыйных каментароў няма

На Светлагорскім ЦКК адбылося надзвычайнае здарэнне — два чалавекі ў бальніцы, адзін у вельмі цяжкім стане, піша Tut.by.

Фота Івана Ярывановіча

Пра здарэнне паведаміла маці аднаго з пацярпелых — зваршчыка Аляксея Сасноўскага. У гэты момант яна знаходзіцца ў калідоры рэанімацыйнага аддзялення Светлагорскай раённай бальніцы. Жанчыне сказалі, што ў сына 90% апёкаў.

Аляксей больш за 11 гадоў працуе на ЦКК зваршчыкам. Сёння ён прыкладна а 16-й з напарнікам выконвалі працы ў цэху варэння цэлюлозы. Што адбылося, пакуль невядома. У Аляксея, па словах яго мамы Наталлі Уладзіміраўны, цяжкі стан. З Гомеля ў райцэнтр выклікалі дактароў, бо транспарціроўка пацярпелага немагчымая.

Другі рабочы пацярпеў менш — у яго не небяспечныя для жыцця апёкі на нагах і твары.

У завадской дыспетчарскай не пацвердзілі, але і не абверглі інфармацыю аб НЗ, а потым сказалі, што не абавязаныя прадастаўляць інфармацыю журналістам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930