Знайсці
30.07.2020 / 20:431РусŁacБел

ЕС абнавіў спіс бяспечных ад COVID краінаў. Беларусі там няма

Рада ЕС у чацвер перагледзела спіс бяспечных дзяржаў, для ўезду з якіх краіны-сябры павінны паступова зняць эпідэміялагічныя абмежаванні, і Беларусі там няма, піша Радыё Свабода.

Новыя дзяржавы ў спіс не ўносіліся, а Алжыр з яго выдалілі.

Такім чынам, ад 31 ліпеня дзяржавам-сябрам рэкамендуецца дазволіць уезд жыхарам 12 краін. Гэта Аўстралія, Канада, Грузія, Японія, Марока, Новая Зеландыя, Руанда, Паўднёвая Карэя, Тайланд, Туніс, Уругвай і Кітай пры ўмове пацвярджэння ўзаемнасьці.

Пераглядаючы спіс два тыдні таму, ЕС выключыў з яго Сербію і Чарнагорыю. Наступны перагляд — праз два тыдні.

З пункту гледжаньня эпідэміялагічнай сытуацыі, у трэціх краінах, для якіх адмененыя абмежаванні на ўезд, колькасць новых выпадкаў COVID-19 за апошнія 14 дзён і на 100 000 жыхароў павінна быць блізкая да сярэдняй у ЕС або ніжэйшая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера