Даслаць навіну
Знайсці
30.07.2020 / 10:49 40

Гара нарадзіла турнікет: пад маркай таго, што краіну наваднілі расійскія баевікі, улады ўводзяць металашукальнікі на мітынгах Ціханоўскай

Павялічыць

Міітынгі Святланы Ціханоўскай збіраюць беспрэцэдэнтную для Беларусі колькасць людзей. На фота Надзеі Бужан: сустрэча ў Гомелі

Учорашняя інфармацыя пра затрыманне ў Беларусі 33 байцоў прыватнай расійскай ваеннай кампаніі выклікала шмат гаданняў і дадумак. І адназначна прывядзе да ўскладненняў у адносінах з Расіяй. Калі баевікі сапраўды былі засланыя, гэта варожы крок з боку Расіі, блізкі да гібрыднай вайны. Калі баевікі не былі засланыя, а былі схопленыя па сваёй крывой дарозе ў Афрыку ці яшчэ некуды, гэта будзе ўспрынята Расіяй як варожы крок з боку Беларусі і не будзе пакінута без рэакцыі. Так ці інакш, у сілу гэтага ў найбліжэйшы час Беларусь павернецца ў бок Захаду — самаізаляцыя ў нас немагчымая, тут не Карэя, народ прывык да іншага жыцця.

Навідавоку — нелагічнасць (або логіка) крокаў у адказ.

Калі вы выявілі гібрыдную сілу на сваёй тэрыторыі ды іншыя такія групы канцэнтруюцца каля Пскова, то напрошваецца закрыццё межаў, спыненне пасажырскага транспартнага злучэння і выхад з дамоваў пра супрацоўніцтва ў сферы бяспекі. Грамадства — і альтэрнатыўная кандыдатка ў прэзідэнты — не проста зразумелі б такія крокі, але і падтрымалі б.

Між тым, адзіны рэальны крок, які робіцца: надгляд і рамкі на перадвыбарчых мітынгах — іх рэальна праводзіць адна Ціханоўская, бо толькі адна яна здольная іх сабраць.

Рамкі і надгляд у прасторных парках беларускіх гарадоў маюць адзіны практычны эфект: бюджэтнікі будуць баяцца прыходзіць пад страхам ідэнтыфікацыі, такая чыста псіхалагічная мера.

Такім чынам, у сухой рэшце: пад маркай таго, што краіну наваднілі расійскія баевікі, улады ўводзяць металашукальнікі на мітынгах Ціханоўскай.

Ці ўдасца такім чынам лукашэнкаўцам зменшыць колькасць удзельнікаў сустрэч Ціханоўскай, стане зразумела сёння ўвечары ў Мінску, дзе а 18-й запланаваны вялікі канцэрт у яе падтрымку ў парку Дружбы народаў. А таксама ў наступныя тры дні ў гарадах Гродзеншчыны і Брэстчыны, куды кандыдатка едзе з вялікім турнэ.

Апытанка

Андрэй Дынько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

6
Victor Я / адказаць
30.07.2020 / 17:33
циник, Якія турнікеты??? Пад гэтую тэму могуць шмат чаго нарабіць: адмяніць выбары, параспіхаць усіх актыўнакаментуючых у каталажкі, надзвычайнае становішча ўвесьці... турнікеты, блін!!! 

https://nn.by/?c=ar&i=256199
0
циник / адказаць
30.07.2020 / 18:48
Victor Я, пра турнiкеты Дынько пiша
0
алесь менски / адказаць
30.07.2020 / 22:15
Могуць і на плёнку запісаць. Усіх не запішуць, плёнкі не хопіць. Нас не запужаць і не зацерці.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31