Знайсці
29.07.2020 / 12:334РусŁacБел

Памёр адзін з найлепшых траўматолагаў-артапедаў краіны, які дапамог тысячам людзей. У яго быў COVID-19

26 ліпеня памёр адзін з найлепшых траўматолагаў-артапедаў краіны — Віктар Фёдаравіч Волкаў. Ён працаваў у 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. Калегі вельмі цяжка перажываюць страту, кажуць, што гэта быў доктар рэдкага таленту і пры гэтым вельмі інтэлігентны і сціплы чалавек. Нягледзячы на тое што Віктар Фёдаравіч не прымаў пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, а на час пандэміі нават быў у адпачынку, ён захварэў на COVID-19, піша Tut.by.

— Гэта вельмі сумленны чалавек, інтэлігентны да мозгу касцей, чалавек, які ніколі ніводнага дрэннага слова ні пра каго не сказаў, супервыхаваны — ніколі не зрываецца, ніколі не лаецца, будучы загадчыкам, нават калі ты не меў рацыі, заўсёды дапамагаў — у любы час дня і ночы — распавядае Аляксандра Цітова, урач-траўматолаг-артапед прыёмнага аддзялення 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Віктар Волкаў адзін час быў загадчыкам прыёмнага аддзялення траўматалогіі, апошнім часам кансультаваў пацыентаў па складаных выпадках. Ён кандыдат медыцынскіх навук, працаваў на кафедры траўматалогіі і артапедыі БДМУ, у аддзяленні хірургіі кісці, ён абараніў кандыдацкую на тэму аднаўлення пашкоджанняў сухажылляў згінальнікаў кісці.

— Ён патомны доктар, яго бацька быў галоўным доктарам у сельскай бальніцы ў Віцебскай вобласці, і гэта ён яго накіраваў у медыцынскі ўніверсітэт, і дзякуючы гэтаму і з'явіўся вельмі добры хірург, адзін з заснавальнікаў хірургіі кісці ў Рэспубліцы. Правёў тысячы аперацый, тысячам людзей выратаваў кісці, вельмі добры педагог, ніколі не цураўся кагосьці вучыць і падзяліцца вопытам, моладзь за сабой цягнуў, у аперацыйных усім дапамагаў, спецыяліст з вялікай літары — распавядае кіраўнік Мінскага гарадскога клінічнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі Валерый Урублеўскі.

— Чалавек рэдкага таленту, ён усе аперацыі рабіў дакладна, вельмі хутка, відаць, што чалавек усё разумее. Вельмі інтэлігентны і мяккі чалавек, за ўвесь час ніколі ні грубага слова пацыенту не сказаў, а пацыенты ў нас вельмі розныя. Самы ветлівы, напэўна, траўматолаг за ўсю гісторыю 6-й бальніцы — распавядае Валерый Ціхан, урач-траўматолаг-артапед прыёмнага аддзялення 6-й гарадской клінічнай бальніцы.

З пацыентамі з COVID-19 Віктар Фёдаравіч не працаваў, а на час пандэміі быў у адпачынку.

— У нас кіраўніцтва старалася абараніць дактароў, і ўсім пажылым дазволілі, нават папрасілі, сысці ў адпачынак, каб, не дай бог, не здарылася бяды. Ён быў у адпачынку, — адзначае Аляксандра Цітова.

Яна кажа: тое, што ў Віктара Фёдаравіча была каранавірусная інфекцыя, для іх стала нечаканасцю. Каля двух месяцаў доктар правёў у розных бальніцах горада, медыкі змагаліся за яго жыццё з усіх сіл, але, на жаль, выратаваць не ўдалося.

Калегі Віктара Фёдаравіча распавядаюць: у бальніцу ён паступіў з падазрэннем на інсульт, там выявілі і COVID-19, быў таксама і шэраг спадарожных захворванняў. Віктару Фёдаравічу было 65 гадоў.

Наталля Беніцэвіч, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера