Знайсці
18.04.2009 / 23:561РусŁacБел

Віктар Шніп. Балада Яўстафія Тышкевіча

(18.04.1814—8.09.1873)

Устаўшы рана, зноў зямлю капаеш,
Ды ў курганах не золата шукаеш,
А — Беларусь, што тут была і будзе…

І дзівяцца з цябе, смяюцца людзі,
Бо ты хоць граф, ды нейкі незвычайны —
Палямі ходзіш, берагамі Гайны
І просіш песню праспяваць старую
Ці казку расказаць, і ўсё натуеш,
Збіраеш рэчы для свайго музея…

У Вільню з’едзеш, і Лагойск сцішэе,
Нібыта думаць пра цябе ён стане.
А ў родным краі, як пажар, паўстанне
І твой музей — як для пажару вецер…

Яшчэ самотна жыць у гэтым свеце,
Бо твой сусед баіцца, што ты здольны
І без ягонай ласкі жыць прыстойна…

«Музей закрыць! Забараніць, бо шкодны!» —
Загад вышэйшы. І ты ў краі родным
Жывеш, нібы чужы, людзьмі забыты.
Ды сонца, як тваёй любові злітак,
Усходзіць над зямлёй, што ты капаў,
Дзе ў курганах не золата шукаў,
А — Беларусь, якая ёсць і будзе…

* * *

Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы і мініятуры. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.

Віктар Шніп

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930