Даслаць навіну
Знайсці
29.07.2020 / 11:06 3

Палітвязня Фурманава, сваякі якога галадаюць каля СІЗА на Валадарскага, перавялі ў Жодзіна. А каля будынка сталі фарбаваць лаўкі

Павялічыць

На падставе рашэння следчага з мінскага СІЗА-1 у следчы ізалятар у Жодзіна перавялі палітычнага зняволенага Дзмітрыя Фурманава. Пра гэта бацькам Фурманава паведамілі ў СІЗА-1, перадае spring96.org.

У нядзелю 26 ліпеня сваякі палітвязня — маці Вольга Фурманава і яго дзяўчына Вольга Каракіна — абвясцілі бестэрміновую галадоўку каля будынка СІЗА №1 з патрабаваннем вызваліць Дзмітрыя. Акрамя гэтага, яны патрабуюць вызвалення людзей, якія незаконна ўтрымліваюцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, і спынення крымінальных справаў па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса. Цягам трох сутак з пачатку галадоўкі ні міліцыя, ні прадстаўнікі ўлады ніяк не рэагавалі на акцыю.

Пасля навіны аб пераводзе Дзмітрыя ў Жодзіна яго бацькі вырашылі туды паехаць, каб даведацца пра падрабязнасці.

Таксама сёння работнікі ізалятара на Валадарскага вырашылі пафарбаваць лавачкі, на якіх размяшчаліся яе ўдзельнікі: жанчынам сказалі пакінуць месца і ачапілі яго стужкай, піша Tut.by.

Вольга Каракіна з мамай Дзмітрыя Фурманава працягнуць галадаць, аднак пакуль не ведаюць, як будуць дзейнічаць, калі інфармацыя аб яго пераводзе пацвердзіцца.

- Мы пакуль не вырашылі, магчыма, нават падзелімся. У нас асноўнае месца галадоўкі заяўлена тут, на Валадарцы — пакуль тут і застанемся. Ну, пафарбуюць яны лавачкі, тыя высахнуць. Нічога страшнага, пачакаем два дні.

0
Ліцьвін металіст / адказаць
29.07.2020 / 11:34
Паскуды! Праваабронцы, патлумачце яго родным, што галадоўка не дась нічога, пашкодзяць здароўя. Трэба каб праабаронцы арганізавалі сустрэчы амбасадараў з гэтымі людзьмі, лукашэнка баіцца толькі пагалоскі.
0
yan / адказаць
29.07.2020 / 11:46
Вось так і адрэагавалі. Гібрыдны адказ.
0
Mar / адказаць
29.07.2020 / 13:40
Людям нечего ждать от этой власти, кроме подлости.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31