Знайсці
29.07.2020 / 10:572РусŁacБел

У Расіі вакцына ад каранавіруса будзе даступная ўжо 15 жніўня

Распрацаваная цэнтрам імя Гамалеі расійская вакцына будзе зарэгістраваная 10-12 жніўня і можа стаць даступная грамадзянам ужо 15-га жніўня. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведаміла крыніца ва ўрадзе.

Прэпарат перададзены на экспертызу ў Навуковы цэнтр экспертызы сродкаў медыцынскага прымянення. Пасля гэтага адпаведныя дакументы паступяць у Міністэрства аховы здароўя. Яшчэ пяць-сем дзён спатрэбіцца на праверку ў Федэральнай службе па наглядзе ў сферы аховы здароўя.

«Пасля гэтага, як чакаецца, 15 жніўня вакцына можа паступіць у грамадзянскі абарот», — сказаў суразмоўца «Інтэрфакса».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031