Знайсці
28.07.2020 / 08:182РусŁacБел

У першыя ж суткі перамір'я на Данбасе быў абстрэл, украінская армія не адказала

З пачатку «поўнага і ўсёабдымнага спынення агню» на Данбасе зафіксавалі адзін абстрэл, паведаміў bbc.com камандуючы аперацыі Аб'яднаных Сіл генерал-лейтэнант Уладзімір Краўчанка.

На яго ўкраінская армія не адказвала, таму што не было небяспекі асабоваму складу.

Акрамя таго, прарасійскія фармаванні паставілі з дапамогай РПГ тры міны каля ўкраінскіх пазіцый.

Пазней абстрэлы са стралковай зброі і, верагодна, гранатамёта зафіксавалі непадалёк Горлаўкі.

Краўчанка запэўніў, што ў выпадку небяспекі байцы маюць права адкрываць агонь у адказ.

Перамір'е на Данбасе было абвешчана з 00:00 гадзін 27 ліпеня. На перадавых пазіцыях знаходзяцца афіцэры, якія кантралююць выкананне перамір'я і даюць справаздачу ў АБСЕ. Таксама АБСЕ кантралюе выкананне перамір'я з боку прарасійскіх сілаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930