Знайсці
28.07.2020 / 00:00117РусŁacБел

Пазняк: Цапкалу не арыштавалі, бо ў Мінску раскусілі план Масквы

Палітык Зянон Пазняк чарговы раз выказаўся аб прэзідэнцкіх выбарах і цяперашняй электаральнай кампаніі.

«Тэхналогія, якую рэалізавала Масква на выбарах ў Беларусі, аказалася даволі эфектыўнай», — піша ён.

Пазняк крытыкуе Цапкала і Калеснікаву, якія, нібыта, «падмялі пад сябе Ціханоўскую», якая цяпер кліча людзей на галасаванне.

«Усё так хутка і як быццам складна атрымалася, што стала зразумела — варыянт з жанчынамі і са штабамі быў запланаваны загадзя», — упэўнены палітык.

«Відаць варыянт прадугледжваў, што будуць арыштаваныя банкір і Цапкала. І тут іх падменяць жанчыны. Але, магчыма, адбылася ўцечка інфармацыі, у Мінску план раскусілі і Цапкалу не арыштавалі. Тым не менш варыянт пайшоў, і жонка Цапкалы як ні ў чым не бывала прадстаўляе свайго мужа і штаб свайго мужа ў «трыумвіраце», — такую карціну малюе Пазняк.

Палітык чарговы раз раскрытыкаваў заклік аб'яднанага штаба браць удзел у галасаванні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930