Знайсці
27.07.2020 / 17:4910РусŁacБел

«Нават у афіцыйнай рэзідэнцыі прэзідэнта ў цэнтры Вены на верхніх паверхах пражываюць звычайныя людзі»

Людміла Мірзаянава бачыць сапраўдную стабільнасць і бяспеку не ў лукашэнкаўскай Беларусі, а ў еўрапейскіх краінах.

Прачытаўшы чарговую заяву, на гэты раз Міхаіла Фінберга, пра тое, што Беларусь спакойная, стабільная, незалежная, пераабіраць прэзідэнта няма сэнсу, тым больш, як сцвярджае народны артыст, сыдзе Лукашэнка — краіна разваліцца, не ўпадаючы пры гэтым у палеміку з ім пра «вялікага будаўніка», пра «маштабныя вытворчасці», наладжаныя ў краіне за гады кіравання Лукашэнкі, падзялюся ўражаннямі аб сваёй паездцы ў Вену і размовамі з аўстрыйцамі ў верасні мінулага года.

Да моманту той памятнай размовы мы з мужам паспелі паглядзець Вену, пабываць у аўстрыйскіх вёсачках, курортным Бадэне, убачыць прыватны дом састарэлых у перадгор'і Альпаў, пераканацца, што аўстрыйскія старыя жывуць у прыгожай і экалагічна чыстай прасторы, у іх годная старасць. Мы паспелі надыхацца чыстым паветрам аўстрыйскай сталіцы, адзначыць мноства пчол на вербенавых клумбах вуліц, плошчаў і нават трас (так, трэнд Вены — экалогія, а прыродны сімвал — пчала!); са здзіўленнем канстатаваць адсутнасць затораў у Вене; захапіцца чыстай вадой з-пад крана (мінеральная, з альпійскіх крыніц. І так! Такую ваду п'юць усе жыхары краіны).

Да моманту той размовы мы ўжо пераканаліся, што ў Аўстрыі спакойна, стабільна, добра і чалавеку, і пчале, і коням.

Жыццёвы ўзровень апошніх і іх ільготы (шэсць тыдняў канікул на альпійскіх лугах, салярый, трэнажоры, пенсія ў 19 гадоў з пражываннем у Альпах) уразяць простых беларусаў, якія мараць не пра ПМЖ у Альпах, а як бы дажыць да пенсіі. Але галоўнае, што мы ўлавілі (і не раз!), — гэта атмасфера расслабленасці, абароненасці. Не, не мільённымі ўкладамі (такія, вядома, у асобных грамадзян маюцца, між тым значнага кантрасту ў даходах у краіне няма), а абароненасці дзяржавай, захаваннем ім правоў і свабод грамадзян. Дарэчы, нават у афіцыйнай рэзідэнцыі прэзідэнта ў цэнтры Вены на верхніх паверхах пражываюць звычайныя людзі. Яны набылі там кватэры, уяўляеце? У нас такое магчыма?

Выбачайце за такую доўгую прэамбулу.

Мы знаходзіліся ў Аўстрыі напярэдадні выбараў, таму, размаўляючы з аўстрыйцамі, абмяркоўваючы з імі мноства пытанняў сацыяльнага жыцця, задалі ім пытанне, якое ўвесь час задаюць прыхільнікі Лукашэнкі: «А навошта мяняць прэзідэнта, калі ў краіне ўсё спакойна і стабільна?» Вы ведаеце, як на нас паглядзелі? Як на ідыётаў. І нават каментаваць наша пытанне не сталі.

Праз некалькі дзён мы вярнуліся ў Беларусь. У Аўстрыі адбыліся чарговыя парламенцкія выбары. Прэзідэнт краіны ішоў на выбарчы ўчастак з жонкай і сабачкам… Без аховы. Не зіхацелі мігалкі, не вішчалі сірэны, не хаваліся па пыльных гарышчах дамоў снайперы. Пагадзіцеся, нязвыклая для беларусаў карціна.

Людміла Мірзаянава, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера