Знайсці
27.07.2020 / 08:131РусŁacБел

У Германіі выступілі супраць вяртання Расіі ў G7

Кіраўнік МЗС ФРГ Хайка Маас заявіў, што не бачыць магчымасці аднаўлення Групы васьмі (G8) з удзелам Расіі ў сувязі з сітуацыяй на ўсходзе Украіны, а таксама з анексіяй Крыма. Такое меркаванне ён выказаў у апублікаваным у нядзелю інтэрв'ю для газеты Rheinische Post, піша tass.ru.

«Прычынамі выключэння Расіі [з фармату G8] сталі анексія Крыма і ўмяшанне ў сітуацыю на ўсходзе Украіны. Я не бачу магчымасці вяртання [РФ у групу васьмі], пакуль гэтая сітуацыя не вырашыцца», - адзначыў Маас, адказваючы на пытанне выдання аб магчымасці вяртання да фармату G8 з удзелам Масквы.

G7 - аб'яднанне эканамічна развітых краін, у якое ўваходзяць Вялікабрытанія, Германія, Італія, Канада, ЗША, Францыя і Японія.

У фармаце «сямёркі» клуб існаваў ад 1976 да 1997 года. Пасля далучэння Расіі ён стаў «вялікай васьмёркай». У сакавіку 2014 года ў выніку падзей ва Украіне і наступнага крызісу ў адносінах ЗША і Еўропы з Расіяй заходнія ўдзельнікі вырашылі вярнуцца да фармату «сямёркі».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раней абвясціў пра планы перанесці саміт Групы сямі з канца чэрвеня на верасень і жаданне запрасіць на гэтую сустрэчу Расію, Аўстралію, Індыю і Паўднёвую Карэю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера