Знайсці
26.07.2020 / 15:391РусŁacБел

Пуцін заявіў, што расійскі флот хутка атрымае гіпергукавую зброю

Міністэрства абароны Расіі 26 ліпеня заявіла, што хутка завершаць дзве новыя сістэмы ўзбраення для ваенна-марскога флоту. Сёння ў Расіі адзначаюць Дзень ВМФ.

Гаворка ідзе пра гіпергукавы ракетны комплекс «Цыркон» і ядзерныя беспілотныя падводныя апараты «Пасейдон». Выпрабаванні «Цырконаў» і «Пасейдонаў» ужо правялі.

Заяўлена, што ракета «Цыркон» можа паражаць цэлі на далечыні больш за тысячу кіламетраў з хуткасцю ў 9 разоў большай за хуткасць гуку.

«Унікальныя перавагі і павышэнне баявых магчымасцяў флоту будуць дасягацца за кошт шырокага ўкаранення перадавых лічбавых тэхналогій, якія не маюць аналагаў у свеце гіпергукавых ударных комплексаў, беспілотных і падводных апаратаў, за кошт самых эфектыўных сродкаў абароны», — прыводзіць цытату Пуціна Інтэрфакс.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930