Знайсці
22.07.2020 / 13:211РусŁacБел

Альбомы гурта Ulis з’явіліся на лічбавых пляцоўках

Сёння на лічбавых пляцоўках адбылося афіцыйнае лічбавае перавыданне пяці класічных альбомаў гурта Ulis: ад дэбютнай «Чужаніцы» (1989) да апошняга на гэты момант дыска «Люстэрка» (2003).

Ulis — адзін з галоўных беларускіх рок-гуртоў, які быў заснаваны ў 1988 годзе шэрагам былых удзельнікаў гурта «Бонда». На пачатку 90-х калектыў быў вядомы не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі. Альбомы Ulis выдаваліся ў Маскве і Варшаве, музыкі гралі канцэрты ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Францыі, Эстоніі ды іншых краінах Еўропы.

Фота Уладзіміра Парфянка

Цягам часу шмат разоў змяняліся склад гурта і гучанне, але калектыў заўжды заставаўся выбітным прадстаўніком беларускай альтэрнатыўнай музыкі, які паўплываў на наступныя пакаленні айчынных рок-выканаўцаў. А кампазіцыя Ulis «Радыё Свабода» ў 2015 годзе трапіла ў топ-10 найвялікшых беларускіх песень усіх часоў, складзены TuzinFM паводле апытання 90 экспертаў.

Ад сёння на лічбавых пляцоўках дасяжныя альбомы «Чужаніца» (1989), «Краіна доўгай белай хмары» (1990), «Танцы на даху» (1993), «Падарожжа» (2000), «Люстэрка» (2003) — усе, якія раней выдаваліся на кампакт-дысках. Для большасці з іх — акрамя «Люстэрка» — гэта першы афіцыйны рэліз у лічбе.

Дзеля зручнасці створана адзіная спасылка на ўсе альбомы і пляцоўкі. Адначасова распачала працу Facebook-старонка, прысвечаная творчасці калектыву.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930