Знайсці
20.07.2020 / 10:269РусŁacБел

Юрый Дракахруст даў прагноз, якім будзе вынік выбараў

Палітычны аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст спрагназаваў вынікі выбараў 9 жніўня. Пра гэта ён паведамляе ў інтэрв'ю свайго радыё. Сёння сп. Юрый святкуе дзень народзінаў.

«На выбарах Лукашэнка атрымаў, паводле афіцыйных дадзеных, каля 80% з афіцыйнай яўкай 85%. Другое месца — у Канапацкай, трэцяе — у Ціханоўскай.

Плошча, якая аказалася меншай, чым у 2010 годзе, разагнаная, але без крымінальных справаў супраць удзельнікаў. Забітых падчас разгону няма.

Бабарыка і Ціханоўскі атрымліваюць мінімальныя тэрміны па крымінальных артыкулах.

Іншых, прыцягнутых да крымінальных справаў, альбо вызваляюць, альбо даюць умоўныя тэрміны.

Захад асуджае парушэнне правоў чалавека і несвабодныя выбары, аднак санкцыяў не ўводзіць.

Лукашэнка не падпісвае інтэграцыйныя «дарожныя мапы» з Расіяй.

Гэта — прагноз паводле трэнду, з улікам як ацэнкі пратэставага патэнцыялу, гэтак і майго разумення планаў улады. У маі, магчыма, адказ на гэтае пытаньне быў бы іншым. Магчыма, 8 жніўня ён будзе іншым».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930