Знайсці
17.07.2020 / 12:004РусŁacБел

На кнігу «100 манет ВКЛ» сабралі 7400 рублёў. Але Белгазпрамбанк не зможа аддаць іх выдаўцам

Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку менеджарка праекта Валянціна Андрэева:

«Банк ясна адказаў: сабраныя на выданне кнігі грошы выдавецтву не пералічаць. Таму просім вас больш не пераводзіць грошы на выданне кнігі». 

11 чэрвеня рахункі кампаніі «ХайвПроджэкт», якая займаецца праектамі «Вулей» і MolaMola, былі заблакаваныя. 13 ліпеня Белгазпрамбанк адказаў выдавецтву, што нават у выпадку паспяховага завяршэння збору сродкаў разлічыцца з выдавецтвам будзе немагчыма.

Зборам грошай кнігі «100 манет ВКЛ» займалася выдавецтва «Тэхналогія». На 15 ліпеня з замоўленых 10 900 рублёў фундатары сабралі 7400. Аўтары альбома — даследчыкі нумізматыкі Дзмітрый Гулецкі і Мікалай Дарашкевіч.

Чытайце таксама: У Маскве выходзілі грошы з «Пагоняй»

«Мы вельмі ўдзячныя тым, хто сабраў для выдання такую суму. Але на сёння мы проста папрасілі людзей больш не фінансаваць выданне, — патлумачыла «Нашай Ніве» Валянціна Андрэева. — Праект будзе непаспяховы, і банк проста верне фундатарам грошы на карткі (гэта закладзена ў нашай дамове)».

Валянціна расказвае, што ўвосень збор плануюць пачаць зноў. Магчыма, фундатарам прапануюць рабіць перадзамовы на сайце «Тэхналогіі».

КВ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930