Знайсці
15.07.2020 / 13:02

Nashaniva.by атрымала ліст-патрабаванне ад Міністэрства інфармацыі

Рэдакцыя сайта Nashaniva.by атрымала ліст ад Міністэрства інфармацыі.

Ведамства патрабуе выдаліць артыкул пра перапіску мінчанкі Наталлі Мухамад з Адміністрацыяй прэзідэнта. У адпаведнасці з законам «Аб СМІ» і зместам ліста матэрыял павінен быць выдалены на працягу 24 гадзін.

Нагадаем, у закрытым юрыдычным чаце быў апублікаваны адказ на нібыта скаргу, дасланую ў Адміністрацыю прэзідэнта. Жанчына, якая яго выставіла, тлумачыла, што адпраўніца — яе сяброўка Наталля Мухамад, незадаволеная несправядлівым судовым рашэннем. Сама адпраўніца адмовілася размаўляць з карэспандэнтам «Нашай Нівы». Праз некалькі дзён Наталля ўсё ж звязалася з Рэдакцыяй і заявіла, што насамрэч адпраўляла ў Адміністрацыю прэзідэнта кампліменты Аляксандру Лукашэнку.

У адпаведнасці з законам «Аб зваротах грамадзян» на лісты, у якіх няма ніякіх заўваг, а толькі падзяка, адказваць не трэба. Тым не менш Наталля Мухамад атрымала афіцыйны адказ.

Павялічыць

Чытайце таксама: Памятаеце дзіўны адказ з Адміністрацыі прэзідэнта? Атрымальніца пераконвае, што насамрэч дасылала кампліменты Лукашэнку

«Размяшчэнне такой недакладнай інфармацыі прыводзіць да ўшчамлення канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне, захоўванне і распаўсюд поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі, спрыяе штучнаму нагнятанню напружанасці ў грамадстве, а таксама падрывае аўтарытэт органаў дзяржаўнага кіравання, спрыяе фарміраванню негатыўнага меркавання аб прыманых мерах пры разглядзе зваротаў грамадзян і, як следства, наносіць шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам», — гаворыцца ў лісце Міністэрства інфармацыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30