Знайсці
15.07.2020 / 08:39108РусŁacБел

Пазняк пра нерэгістрацыю Бабарыкі і Цапкалы: Пакуль што пайшло не кепска. Газпрамаўская афёра забуксавала

Зянон Пазняк, фота Яўгена Ерчака

Зянон Пазняк у сваім фэйсбуку размясціў ліст да сяброў КХП-БНФ, дзе пракаментаваў падзеі вакол выбараў і нерэгістрацыю Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

«Зразумела, што ў гэтых абставінах мы маглі толькі падштурхнуць непрыяцеляў панішчыць саміх сябе, — піша ён. — Пакуль што пайшло не кепска. Газпрамаўская афёра забуксавала. Банкіра не зарэгістравалі. Цапкалу адкінулі раней».

«Клеркі «Мы перамаглі!» лямантуюць са штаба банкіра. «Лукашэнка баіцца нашага прэтэндэнта!», «Лукашэнка — слабак!» — падхопліваюць так званыя «эксперты» і г. д. Усе гэтыя інфантыльныя воклічы паказваюць, што за ўзровень выскачыў у сур'ёзную палітыку. Лукашэнка не «слабак». Гэтая клеркавая публіка не ведае, з кім мае справу, не разумее, куды яна трапіла. Праціўніка трэба ўмець рэальна ацэньваць. А то як бы гэты «слабак» не закатаў іх, здзіўленых, пад асфальт», — сцвярджае лідар КХП-БНФ і дадае:

«Банкір сядзе мінімум на шэсць гадоў разам з кампаніяй, а ягоныя клеркі пабягуць, як і раней, лізаць узурпатара».

Таксама Пазняк піша, што Святлана Ціханоўская — адзіная станоўчая асоба ва ўсёй групе кандыдатаў, якая магла б працягнуць справу мужа.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера