Знайсці
08.07.2020 / 07:593РусŁacБел

Навукоўцы назвалі месцы з самай высокай рызыкай заражэння каранавірусам

Вірусолагі і імунолагі склалі рэйтынг месцаў з павышанай рызыкай заражэння каранавірусам, піша iz.ru.

Найбольш небяспечнымі месцамі эксперты назвалі дрэнна вентыляваныя памяшканні. «Тут важна не столькі само прызначэнне памяшкання, колькі тое, як у ім працуе вентыляцыя. Калі паветра цыркулюе дрэнна, небяспека будзе ў любой замкнёнай прасторы», — растлумачыў кіраўнік лабараторыі геномнай інжынерыі МФТІ Павел Валчкоў.

На другім месцы ў рэйтынгу апынуліся памяшканні, у якіх людзі блізка маюць зносіны на працягу доўгага перыяду часу. У прыватнасці, грамадскі транспарт, крамы і аптэкі каля дома, паведаміў дырэктар Інстытута медыцынскай паразіталогіі, трапічных і трансмісіўных захворванняў Аляксандр Лукашоў.

Трэцюю пазіцыю ў спісе найбольш небяспечных месцаў занялі бары, рэстараны і клубы. Акрамя таго, эксперты папярэдзілі пра неабходнасць быць асцярожнымі падчас наведвання храмаў і грамадскіх месцаў, у якіх людзі займаюцца актыўнай дзейнасцю (фітнес-клубаў, тэатраў, канцэртных пляцовак).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930