Знайсці
16.07.2020 / 15:451РусŁacБел

Выйшла новае выданне «Беларуска-расійскага слоўніка» Яна Станкевіча

Першае выданне гэтага слоўніка выйшла ў 1989 г. у ЗША пад назвай « Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік».

Сёлета перавыданне слоўніка на 1360 старонак выйшла ў выдавецтве «Інбелкульт» пад рэдакцыяй Галіны Рабянковай і Валера Булгакава. 

Гэта наватарская праца, якая ламае стэрэатыпы як у дачыненні да беларускай мовы, так і ў дачыненні да таго, як павінен выглядаць перакладны беларуска-рускі слоўнік.

Слоўнік можа выкарыстоўвацца як дапаможнік па вывучэнні лексікі беларускай мовы, дадатковай да агульнаўжывальнай. Змяшчае больш за 30 000 слоў і ахоплівае як актыўную лексіку беларускай мовы, так і спецыяльныя тэрміны, дыялектызмы і архаізмы.

Інфармацыя пра тое, як атрымаць слоўнік, ёсць на сайце arche.by.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930