Знайсці
06.07.2020 / 12:073РусŁacБел

Беларусы цэняць незалежнасць, гатовыя праяўляць салідарнасць і грамадскую актыўнасць. Вынікі нацыянальнага апытання

Грамадскія каманіі «Годна» і «Будзьма Беларусамі» прэзентавалі першыя вынікі даследавання «Каштоўнасці і нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў». Усе вынікі будуць публікавацца цягам 2020 года. 

Даследаванне праводзілася кампаніяй SATIO і складалася з трох фокус-груп, якія дапамаглі распрацаваць анкету для нацыянальнага апытання. У апытанні ўдзельнічалі 1589 рэспандэнтаў з усёй Беларусі. Апытанне праводзілася ў красавіку-траўні і супала з часам пандэміі каранавіруса, што наклала свой адбітак на адказы і ацэнку рэспандэнтаў.

Агульныя мэты даследавання: Вылучыць усё, што характарызуе беларусаў і Беларусь (рысы, падзеі, асобы, адметнасці, коды, каштоўнасці) і сфармаваць пазітыўны вобраз беларуса ў выглядзе нацыянальнай ідэі, каб папулярызаваць і пашыраць яе на ўсё грамадства. 

Даследаванне паказала некалькі істотных момантаў:

— незалежна ад розніцы поглядаў, незалежнасць з’яўляецца істотнай каштоўнасцю для большасці беларусаў,

— большасць беларусаў лічаць, што дэмакратычныя правы не забяспечваюцца ў Беларусі,

— грамадства застаецца фрагментаваным, але беларусы гатовыя да салідарнасці і грамадскай актыўнасці, іх стрымлівае страх і зняверанасць.

Іншыя вынікі будуць публікавацца цягам 2020 года ў межах цыклу публікацыяў «НевераГодна». Сачыце за прэзентацыямі іншых частак даследавання ў нашых сацыяльных сетках і на сайце https://hodna.by/

 

https://www.instagram.com/hodnaby/

https://www.facebook.com/hodnaby/

https://t.me/hodnaby

https://twitter.com/hodnaby

https://vk.com/hodnaby

https://ok.ru/hodnaby

https://youtube.com/c/hodnaby

https://tiktok.com/@hodnaby

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера