Знайсці
05.07.2020 / 11:3218РусŁacБел

Гісторык, які хацеў паставіць у Мінску помнік цару: Сістэму нельга расхістваць, якія б ні былі да яе прэтэнзіі

Найважнейшы фактар развіцця дзяржавы — гэта ўстойлівасць. Сістэму адносін, якая склалася ў краіне, ні ў якім выпадку нельга расхістваць. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БелТА загадчык кафедры гісторыі новага і найноўшага часу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, заслужаны работнік адукацыі Уладзімір Кошалеў.

73-гадовы гісторык адзначыў, што Беларусь «развіваецца ўстойліва і паступова, без рэзкіх, скачкападобных зменаў. І гэта добра дазваляе дамагацца найлепшых вынікаў».

Сучасны этап гісторыі Уладзімір Кошалеў ахарактарызаваў як «вельмі неспакойны, турбулентны і непрадказальны».

У такой сітуацыі, на яго думку, асабліва важна, як павядзе сябе грамадства. «Найважнейшым фактарам развіцця з'яўляецца ўстойлівасць. Ні ў якім разе нельга расхістваць тую сістэму адносін, якая склалася ў нашай краіне, якія б ні былі да яе прэтэнзіі. Варта толькі разбурыць гэтую сістэму, і ўсё паляціць дагары нагамі. Мы не выстаім», — лічыць Уладзімір Кошалеў.

Чытайце таксама:

Прафесар БДУ патрабуе паставіць у Мінску помнік імператару Аляксандру ІІ

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера